Конкурс "Цуд у Маім Жыцці" (скончыўся)

Конкурс маленькіх гісторый для беларускамоўных дзетак 2 класа.

ЗМЕСТ


УМОВЫ КОНКУРСУ:

  • 📖  даслаць гісторыю па тэме “Цуд у маім жыцці”
  • ✍🏻  напісаную рукой па-беларуску
  • 🎓  навучаецца ў 2ім класе
  • 📅  да 10 студзеня 2025 года
  • 💌  фота ці сканы прац дасылайце: cud@ar.team

ПРЫЗЫ:

Пераможцы могуць выбраць адзін з Lego набораў, набыццё і адпраўка ажыццяўляюцца арганізатарамі.


АРГАНІЗАТАРЫ:

Кастусь і Дар'я 
Бацькі адной з вучаніц Беларускай Школы ў Варшаве
Юлія | Беларуская Школа ў Варшаве
Facebook Instagram
Падтрымаць школку можна тут: https://letemdo.org/bsw/

ПЕРАМОЖЦЫ:

Кожная гісторыя была настолькі адметная, што выбраць аднаго пераможцу не атрымалася 😊

🏆 Віктар (2кл, анлайн)
у намінацыі “Цудоўны тэкст

🏆 Леона (2 кл, анлайн)
у намінацыі “Цудоўны настрой”

🏆 Валодзька (2 кл, афлайн)
у намінацыі “Цудоўная мова

🏆 Ксюша (2 кл, анлайн)
у намінацыі “Цудоўны ўчынак

🏆 Вера (2 кл, анлайн)
у намінацыі “Цуд новага жыцця

 


ГІСТОРЫІ ЦУДАЎ:


ВОДГУКІ АД НЕКАТОРЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ:

Добры дзень, паважаныя арганізатары! Шчыры дзякуй, мая дачка была вельмі шчаслівая і радасная (калі пабачыла вашае пісьмо і прачытала, ад эмоцый не магла ўседзець на месцы і пішчала ад задавальнення). Вы падарылі сапраўдны цуд і свята! Мы вельмі ўдзячныя за арганізацыю такога конкурса (яшчэ дадам, што конкурс даў магчымасць падумаць і паразважаць над тым, што насамрэч з'яўляецца важным у жыцці, што прынесла сапраўднае задавальненне і шчасце; ну і добра прастымуляваў навыкі пісьма прапісных літар).

Шчыры дзякуй за вельмі мудры падыход!

Шчыры дзякуй за арганізауыю конкурсу і такі пяшчотны падыход! І стаўленне да дзяцей, ніколі з такім не сустракалася) Яшчэ раз дзякуй!

Паважаная каманда конкурсу! Шчыры і вялікі дзякуй!