Конкурс "Будуем Беларусь з Лега"

Конкурс самых неверагодных пабудоў з LEGO па тэме - БЕЛАРУСЬ. Гэта могуць быць і тое што напрамую датычыцца Беларусі, ці таго вашага асабістага, што звязвае вас з Беларуссю. Конкурс для ўсіх: дзяйцей, сямей і дарослых.

ЗМЕСТ


УМОВЫ КОНКУРСУ:

🗂️  Крытэрыі да вашых LEGO-пабудоў?

  • Lego-пабудовы павінны датычыцца тэмы БЕЛАРУСЬ у шырокім разуменні гэтага слова, гэта могуць быць як лёгка пазнавальныя аб'екты, жывёлы, сымбалы, ці штосьці што звязвае менавіта вашы ўспаміны пра Беларусь: стравы, людзі, расліны, гэты спіс можна працягваць бясконца ў ім няма межаў.
  • Lego-пабудова павінна быць унікальнай і прыдуманай вамі (гэта не можа быць нейкі гатовы набор, ці пабудова зробленая па чужых інструкцыях).

💌  Што трэба адаслаць арганізатарам?

  • фатаздымкі ці відэа паказваючыя вашы LEGO-стварэнні
  • невялічкае (да 100 словаў) апісанне таго, што і чаму вы збудавалі
  • Каардынаты ці назву мястэчка ў Беларусі, куды на мапу Lego-Беларусь мы дададзім ваша стварэнне. 
  • указаць хто аўтар стварэння:
    • калі да 16 год (імя і ўзрост)
    • калі дарослы то толькі (імя + указанне дарослы)
    • калі сям'я (імя і ўзрост усіх дзяцей якія будавалі + імёны бацькоў, ці проста, што з бацькамі)

📅  Куды і калі?

  • да 31 траўня 2025 (да 31.05.2025 24:00 CET
  • даслаць усю інфрмацыю па емэйле: lego@ar.team
  • атрымаць пацверджанне на email, што ваша праца дайшла і прымае ўдзел у конкурсе

ПРЫЗАВЫ ФОНД:

Прызавы фонд фарміруецца з вольных ахвяраванняў на праект па гэтай спасылцы: https://letemdo.org/

Пераможцы змогуць выбраць сабе падарунак з спіса LEGO-набораў (абнавім яго бліжэй да заканчэння конкурсу). Набыццё і адпраўка ажыццяўляюцца арганізатарамі з прызавога фонду. 

Колькасць прызавых месцаў будзе разлічвацца зыходзячы з Прызавога фонду. Улічваючы, што адзін падаруначны LEGO набор + перасылка прыблізна каштуюць 50 $. 

Прыклад разлікаў: 

  • Прызавы фонд: 500 $ . Колькасць прызавых месцаў = 10. 
  • Прызавы фонд: 2 000 $ . Колькасць прызавых месцаў = 40. 

АРГАНІЗАТАРЫ:

Кастусь Петрашка
Арганізатар конкурсу

Леона, Агата, Стах, Ксюша
Са-арганізатары конкурсу

Юлія | Беларуская Школа ў Варшаве
Facebook Instagram
Падтрымаць школку можна тут: https://letemdo.org/bsw/

 


МАПА ЛЕГА:

 


ПРЫКЛАДЫ ЛЕГА СТВАРЭННЯЎ:


МІНУЛЫЯ КОНКУРСЫ:

ЦУД У МАІМ ЖЫЦЦІ